Kamentar

«Паўзучы контрнаступ». Украіна вярнула пад кантроль 26 вёсак у трох вобласцях

Вайскоўцы 72-й механізаванай брыгады імя Чорных запарожцаў на ўсходзе Украіны, 2025 год. Фота: Media Center Ukraine
Вайскоўцы 72-й механізаванай брыгады імя Чорных запарожцаў на ўсходзе Украіны, 2025 год. Фота: Media Center Ukraine

Галоўнакамандуючы ЗСУ Міхайла Драпаты паведаміў прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму пра вызваленне 26 населеных пунктаў у Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай вобласцях. Вайсковы аглядальнік Уладзіслаў Селязнёў патлумачыў, як гэтага ўдалося дасягнуць, і анансаваў пераход пад кантроль Украіны новых тэрыторыяў.