Той, хто кажа «беларусы не даціснулі ў 2020-м, трэба было стаяць на плошчы і не сыходзіць», проста не ведае, што тады адбывалася ў краіне. Гэта няпраўда, што людзі перыядычна выходзілі на вуліцы і праз пару гадзінаў разыходзіліся па дамах. Насамрэч пратэст працягваўся соднямі. Журналісты ледзь паспявалі з аднаго гарачага пункту дабірацца да іншага. Дык і Андрэя Тарайкоўскага застрэлілі за гадзіну да поўначы. А падзеі каля «Рыгі»? Якое «разышліся спаць»?! А 3:00 уначы ў сталіцы грукатала, як на полі бою.
Merkavanni
6 гадоў таму свет убачыў здымкі збітых беларусаў