Naviny

Страты Wildberries параўнальныя з гадавым бюджэтам Краснаярскага краю

Пажар на складзе Wildberries у Электрасталі пасля ўдараў БПЛА ў ліпені 2026 года. Фота: theins.ru
Пажар на складзе Wildberries у Электрасталі пасля ўдараў БПЛА ў ліпені 2026 года. Фота: theins.ru

Найбуйнейшы расейскі маркетплэйс Wildberries панёс страты, параўнальныя з гадавым бюджэтам цэлага рэгіёну Расеі, пасля серыі ўкраінскіх удараў па яго складах. Паводле ацэнак аналітыкаў, кампанія ўжо страціла траціну сваіх складскіх магутнасцяў, а кошт знішчаных тавараў вымяраецца мільярдамі долараў.