Merkavanni

Ці можна не займацца рэформамі ў Беларусі?

Людзі закупляюцца на Камароўскім рынку
Людзі закупляюцца на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2026 года. Фота: Белсат.

Можна. Можна нічога не рабіць, і гэта пацягне за сабой наступствы. 5 гадоў таму разрыў паміж эканомікамі Беларусі і Польшчы з Літвой паводле базавага паказчыка – ВУП на чалавека, пералічанага па парытэце купляльнай здольнасці, – не перавышаў 15 %, разрыў быў аб'ектыўна невялікім, але за гэтыя тры пяцігодкі хуткасць росту айчыннай эканомікі не перавышала 1 % у год, нашы суседзі раслі ў 4-5 разоў хутчэй, і ў выніку адрыў павялічыўся да 40 %, і гэты разрыў працягвае расці, і няма ніякіх прычын разлічваць не тое што на пераадоленне адставання, а проста на спыненне павелічэння разрыву.