Kamentar

Што Кабінет можа зрабіць такога, чаго не могуць НДА? Юлія Міцкевіч – пра дапамогу беларусам

img
Юлія Міцкевіч падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, Польшча. 8 жніўня 2026 года. Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya's Office

Навошта беларусам асобнае прадстаўніцтва ў справе сацыяльнай палітыкі, калі палітычным вязням, уцекачам ды іншым уразлівым групам ужо дапамагаюць праваабарончыя і грамадскія арганізацыі? Новая выканаўца абавязкаў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Юлія Міцкевіч кажа: заданне палітычнай структуры – дамагацца сістэмных рашэнняў. «Белсат» распытаў яе пра сацыяльны фонд, дапамогу былым палітвязням, інфармацыйныя цэнтры за мяжой і планы на новай пасадзе.