Naviny

Спорт па-за палітыкаю? Беларуская дзяржава праігнаравала смерць славутага трэнера Казекі

img
Мікалай Казека. Фота: TUT.BY

Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінспорту, дзяржаўныя медыі – усе «забыліся» пра славутага трэнера Мікалая Казеку, які памёр ва ўзросце 76 гадоў. Падобна, што ўлады не даравалі яму падпісання ў 2020 годзе ліста супраць гвалту і за сумленныя выбары.