Гісторык, культурны антраполаг і дарадца Святланы Ціханоўскай у адукацыі і навуцы Павел Церашковіч выступіў 11 жніўня ў варшаўскім Музеі вольнай Беларусі з публічнай лекцыяй пра падзеі 2020 года ў Беларусі. Гэта былі пратэсты ці рэвалюцыя? Калі рэвалюцыя, то ці беларуская? Чаму нам не дапамог Захад і ці маглі мы перамагчы без умяшання звонку?.. «Белсат» пабываў на сустрэчы і дзеліцца высновамі, да якіх прыходзіць выступоўца.