Kamentar

«Гэта бумеранг, які можа вярнуцца»: чаму ананімныя заявы пра карупцыю ананімнымі не будуць

Скрыня для ананімных зваротаў па фактах карупцыі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kazbekovskiy.ru
Скрыня для ананімных зваротаў па фактах карупцыі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kazbekovskiy.ru

У фае Пастаўскага райвыканкама паставілі скрыню, куды прапануюць кідаць заявы пра карупцыю – у тым ліку ананімныя. Дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька кажа: ананімнасці там ніякай няма, бо ў холе стаяць відэакамеры, і скарга можа вярнуцца бумерангам да самога заяўніка. А праваабаронца Павел Левінаў заўважае, што гэта можа стаць інструментам звядзення рахункаў.