Naviny

У Беларусі амаль у пяць разоў вырас дэфіцыт вонкавага гандлю прамысловай прадукцыі

Новыя трактары «Беларус» на адкрытай пляцоўцы для захоўвання гатовай прадукцыі Менскага трактарнага заводу
Новыя трактары «Беларус» на адкрытай пляцоўцы для захоўвання гатовай прадукцыі Менскага трактарнага заводу. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

За апошнія пяць гадоў беларуская прамысловасць значна зменшыла арыентаванасць на вонкавы гандаль. Дэфіцыт экспарту за гэты час стаўся ў пяць разоў вышэйшы, піша рэсурс Thinktanks.pro.