Naviny

Школьнае харчаванне падаражэе: колькі будуць каштаваць сняданкі і абеды

Школьная сталоўка
Школьная сталоўка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

З 1 верасня ў беларускіх школах зменіцца арганізацыя харчавання, а грашовыя нормы выдаткаў на яго вырастуць на 5 %. Адначасова ў школьным меню паболее паўфабрыкатаў, а ў некаторых школах з'явяцца новыя вендынгавыя аўтаматы. Пра змены 11 жніўня распавялі прадстаўнікі Акадэміі адукацыі, Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Камбінату школьнага харчавання Менску, паведамляе БелТА.