Naviny

Рэйсы «Белавія» сталі даўжэйшымі праз абмежаванні ў Расеі

Самалёт авіякампані «Белавія»
Самалёт авіякампані «Белавія». Фота: t.me/belavia_official

Расейскія абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы павялічылі працягласць практычна ўсіх рэйсаў «Белавія»: у сярэднім кожны палёт стаў даўжэйшы на 20–25 хвілін у адзін бок. На некаторых кірунках самалётам даводзіцца рабіць тэхнічныя пасадкі для дазапраўкі. Дадатковыя выдаткі авіякампаніі павялічвае і падаражэнне паліва. Пра змены 11 жніўня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Уладзімір Баркун.