У Белавежскай пушчы выявілі найбуйнейшую з вядомых у свеце папуляцыю рэдкага грыба Osteina rhodophila. Навукоўцы нацыянальнага парку выявілі 14 месцаў яго стабільнага плоданашэння. Пры гэтым пушча застаецца адзіным месцам у Еўропе, дзе зафіксаваны гэты від. Пра адкрыццё 11 жніўня паведаміў Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
Naviny
У Белавежскай пушчы знайшлі найбуйнейшую ў свеце папуляцыю рэдкага грыба