Ва ўзросце 76 гадоў памёр Мікалай Казека – адзін з самых паспяховых трэнераў у гісторыі беларускага спорту. Ягоныя выхаванцы заваявалі восем алімпійскіх медалёў, у тым ліку чатыры залатыя. Пасля выбараў 2020 года Казека выступіў супраць гвалту і запатрабаваў правядзення сумленных выбараў, пасля чаго фактычна страціў працу ў нацыянальнай зборнай.