Naviny

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік. Што трэба зрабіць гледачам

Спадарожнікавая талерка на будынку
Спадарожнікавая талерка на будынку. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Rasta Gubaz / unsplash.com

З 12 жніўня «Белсат» цалкам пераходзіць на трансляцыю праз спадарожнік Hot Bird 13E. Трансляцыя праз ранейшы спадарожнік Astra спыняецца. Гледачам, якія яшчэ не пераналадзілі свае антэны, трэба зрабіць гэта, каб і далей глядзець «Белсат» праз спадарожнік.