Сужэнская пара з Літвы падчас рыбалкі выпадкова перасекла мяжу з Беларуссю. Мужчына і жанчына заплылі прыкладна на 10 метраў на беларускую тэрыторыю, пасля чаго развярнуліся. Інцыдэнт адбыўся раніцай 7 жніўня на Пурвенскай сажалцы каля вёскі Пурвенай у Шальчынінкскім раёне, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT).