Naviny

МЗС патлумачыла правілы ўезду беларусаў з замежным грамадзянствам

Беларускі пашпарт
Беларускі пашпарт. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookBy.Media

Грамадзяне Беларусі, якія маюць таксама грамадзянства іншай краіны, павінны ўязджаць у Беларусь і выязджаць з яе паводле беларускага пашпарта. Калі дзейнага пашпарта няма, за мяжой можна атрымаць пасведчанне на вяртанне, аднак пакінуць Беларусь паводле гэтага дакумента ўжо нельга. Гэта вынікае з тлумачэння Міністэрства замежных справаў.