Kamentar

«Пашырыць палітычнае прадстаўніцтва ва Украіне». Вольга Зазулінская – пра планы на новай пасадзе

Кіраўніца місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне Вольга Зазулінская. Скрыншот: Белсат
Кіраўніца місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне Вольга Зазулінская. Скрыншот: Белсат

Задача прадстаўніка беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне – пашырыць палітычнае прадстаўніцтва ў гэтай краіне і ўзмацніць тую грамадскую супольнасць беларусаў, якая там ужо склалася. Пра гэта ў «Студыі «Белсату» распавяла Вольга Зазулінская, якая ўзначаліла місію дэмсілаў у Кіеве.