Gistoryi

«Фінальны штурм заняў 11 гадзін». Альпіністка расказала, як у 66 гадоў пераадолела «гару-забойцу» Нанга-Парбат

img
Лілія Яноўская (злева) на вяршыні Нанга-Парбат вышынёй 8126 метраў у горным рэгіёне Гілгіт-Балтыстан, Пакістан. 1 ліпеня 2026 года. Фота: Liliya Ianovskaia / Facebook

Беларуска Лілія Яноўская 1 ліпеня 2026 года паднялася на вяршыню Нанга-Парбат вышынёй 8126 метраў у Пакістане, у горным рэгіёне Гілгіт-Балтыстан. Гэта дзявятая паводле вышыні гара свету і ўжо адзінаццаты з чатырнаццаці васьмітысячнікаў, якія пакарыла альпіністка. У 66 гадоў Яноўская сталася самай узроставай жанчынай у гісторыі, якая дасягнула гэтай вяршыні. Пра небяспечныя ўчасткі без страхоўкі, атручэнне падчас акліматызацыі, узрост у вялікім альпінізме і тры вяршыні, што засталіся да ўсіх 14 васьмітысячнікаў, Лілія расказала «Белсату».