Беларусь сталася лабараторыяй сучаснага аўтарытарызму, дзе адпрацоўваюцца механізмы рэпрэсіяў: палітычна матываваныя крымінальныя справы, катаванні, «экстрэмісцкія» спісы, пашпартны ўказ. Але гэты ціск не сканчаецца толькі ў нашай краіне – ён даўно выйшаў за яе межы. Якая сёння сітуацыя з рэпрэсіямі і як супрацьдзейнічаць транснацыянальнаму пераследу? Пра гэта на канферэнцыі «Новая Беларусь» размаўлялі беларускія і еўрапейскія праваабаронцы. Вылучылі асноўныя думкі спікераў.