Naviny

Кіраўнік МЗС Украіны: Аднойчы Беларусь стане свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай

Выява, якой Андрэй Сыбіга суправадзіў свой допіс. Подпіс на выяве: «Аднойчы Беларусь стане свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай, з еўрапейскай будучыняй, абранай яе ўласным народам». Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya

Міністр замежных справаў Украіны ў заяве да шостае гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі адзначыў, што Кіеў выразна адрознівае беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі, які нясе адказнасць за спрыянне расейскай агрэсіі супраць Украіны. Заяву ён суправадзіў выявай украінскага і беларускага нацыянальных сцягоў са словамі «Аднойчы Беларусь стане свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай, з еўрапейскай будучыняй, абранай яе ўласным народам».