Naviny

Вольга Зазулінская ідзе з АПК, каб узначаліць місію дэмакратычных сілаў у Кіеве. Ейнае месца зойме Юлія Міцкевіч

Юлія Міцкевіч. Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет
Юлія Міцкевіч. Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет

Вольга Зазулінская сыходзіць з пасады прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльнай палітыцы і адправіцца ўзначальваць Місію дэмсілаў Беларусі ва Украіне. Ейнае месца зойме намесніца – Юлія Міцкевіч. Пра гэта стала вядома 9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь».