Naviny

Сілавікі ўзмацнілі ціск на родных беларусаў, якія за мяжой

img
Сілавікі падчас здушэння пратэстаў у 2020 годзе. Фота: LookByMedia

У апошнія дні родных беларусаў, якія з’ехалі з краіны, усё часцей выклікаюць «на размову», часам па два разы на тыдзень, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby са спасылкай на былых палітвязняў. Людзям пагражаюць, у тым ліку забаронай на выезд з краіны, і прымушаюць супрацоўнічаць.