У іспанскай Сэўце больш як праз тыдзень пасля масавага прарыву мяжы застаюцца ад 8 да 11 тысяч мігрантаў. Кіраўнік аўтаномнага гораду Хуан Хэсус Вівас назваў сітуацыю «некантраляванай» і запатрабаваў вярнуць у Марока ўсіх людзей, якія праніклі ў анклаў 30 ліпеня. Пра гэта паведамляе Euronews.