Ці трэба будзе праводзіць люстрацыю пасля таго, як у нашай краіне адбудуцца дэмакратычныя перамены? Калі так, то каго і як хутка люстраваць? Ці магчыма і ці варта пакараць усіх, хто чыніў рэпрэсіі? А мо, лепш іх прабачыць? Над гэтымі пытаннямі падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» разважалі экспертка ў міжнародных стасунках, паліталагіня і кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава і блогер, былы палітвязень Мікола Дзядок.