Naviny

Як выйсці з «загончыку беларушчыны»? Прымаць культуру іншага і трансляваць у свет уласную

Аляксандр Фядута падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, Польшча 8 жніўня 2026 года. Фота: Белсат
Аляксандр Фядута падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, Польшча 8 жніўня 2026 года. Фота: Белсат

На канферэнцыі «Новая Беларусь» запланавалі дэбаты на тэму беларускай мовы і культуры, але спрэчкі не склалася. Спявачка і літаратуразнаўца рознымі словамі палымяна даводзілі адно: беларусам трэба не забываць, хто яны, і ганарыцца гэтым.