Тарпанападобных коней, якія рэгулярна выходзілі да трасы М6 Менск – Горадня ў Валожынскім раёне, перасялілі далей ад дарогі. Цяпер жывёліны ў часовым вальеры заказніку «Налібоцкі», пазней іх зноў выпусцяць на вольны выпас, паведаміў Telegram-канал «Воложин Новости».