Да сустрэчы з Аляксандрам Надсанам я была атэісткай. Не няверуючай або агностыкам, а менавіта атэісткай. Тым самым чалавекам, які не верыў у існаванне Бога і быў перакананы, што навука ёсць таму доказам. Мой дзед быў для мяне самым вялікім аўтарытэтам. Ён быў матэматыкам і, натуральна, атэістам. Ці сама я прыйшла да таго, што навука і яе развіццё – адно з найважнейшых прызначэнняў чалавека на Зямлі, або адбіўся ўплыў дзеда, але і пасля яго смерці ў мяне не заставалася сумневаў на гэты конт.