Naviny

Жанчын з 19 гадоў будуць ставіць на вайсковы ўлік – якіх прафесіяў датычыць

Жанчына на спаборніцтвах па вайскова-прафесійнаму майстэрству сярод вайскоўцаў Узброеных Сілаў
Жанчына на спаборніцтвах па вайскова-прафесійнаму майстэрству сярод вайскоўцаў Узброеных Сілаў

Міністэрства абароны Беларусі дадало новыя спецыяльнасці ў спіс прафесіяў, з якімі жанчыны падлягаюць першапачатковаму прыёму на ввйсковы ўлік. Таксама цяпер фіксуецца ўзрост, у якім беларускі будуць абавязаныя прайсці гэтую працэдуру.