Naviny

«Каб падтрымаць беларускіх пісьменніц». Заснаваная прэмія Евы Вежнавец

img
Пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец) на адкрыцці фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Варшава, Польшча, 15 лістапада 2024 года. Фота: Белсат

Кніжная супольнасць абвясціла прэмію Евы Вежнавец (Святланы Курс). Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу беларускіх пісьменніц, якіх будуць узнагароджваць.