Analityka

Манаполія на дапамогу ці рыхтаванне да вайны? Навошта ўлады ствараюць закон для валанцёраў

img
Валанцёрка сартуе адзенне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

У Беларусі рыхтуецца праект закону аб валанцёрскай дзейнасці. Пра гэта апавёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў. У мінулую спробу чыноўнікі хацелі, каб кіраваў валанцёрамі Аляксандр Лукашэнка, але закон не прынялі. Што рыхтуюць цяпер, як мусіць выглядаць нармальная валанцёрская дзейнасць і ці магчымая яна пад наглядам дзяржавы, «Белсат» абмеркаваў з экспертамі.