Яшчэ нядаўна галоўным сімвалам новай вайны лічыліся дроны. Яны змянілі поле бою ва Украіне, прымусілі войскі па ўсім свеце пераглядаць свае дактрыны і даказалі, што танны беспілотнік здольны знішчыць танк коштам мільёны долараў. Але пакуль увага была прыкутая да тэхналагічнай рэвалюцыі, Расея развівала іншую – менш прыкметную. Замест прафесійных выведнікаў усё часцей выкарыстоўваюцца выпадковыя выканаўцы, якія могуць нават не разумець, што працуюць на расейскія спецслужбы. У брытанскім аналітычным цэнтры RUSI мяркуюць: гэта такая ж рэвалюцыя ў сучаснай вайне, як і масавае з'яўленне дронаў.
Vajna
Вайна без войска. Як Расея выкарыстоўвае «аднаразовых агентаў» і міграцыйныя крызісы