Gistoryi

Іспанскі журналіст – аўтар кнігі пра Лукашэнку: «Беларусь можа паказаць іншым краінам, што можа здарыцца з дэмакратыяй»

фота 1
Журналіст Архэміна Бара. Фота: Pablo R. Seco / infoactualidadccinf.ucm.es

Еўрапейскім краінам і ЗША варта ўважліва прыгледзецца да Беларусі, бо нашая краіна можа навучыць таму, што можа стацца з дэмакратыяй, калі прымаць яе як дадзенасць. Асабліва важна гэта цяпер, калі Захад перажывае дэмакратычны спад. Пра гэта ў эфіры «Раніцы з «Белсатам» разважае іспанскі журналіст Архэміна Бара, аўтар кнігі «Бацька народу: Падарожжа ў беларускую дыктатуру» (El padre del pueblo: un viaje a la dictadura de Bielorrusia).