Shuflyadka

Кітайскія машыны, пустыя вуліцы і расейскія аналагі ўсяго. Як змянілася Беларусь з 2020 года

img
Людзі ў кавярні «Дранічная № 1» у Менску, Беларусь. 27 лістапада 2025 года. Фота: Olga Maltseva / AFP / East News

Дзякуючы зладжаным дзеянням афіцыйных уладаў, з 2020 года па Беларусі прайшоўся сапраўдны каток, які ўтрамбаваў у асфальт многія выгоды цывілізацыі і прасветы ў гаспадарцы краіны. Спачатку афіцыйныя ўлады адмаўлялі каронавірус, потым падрабілі вынікі выбараў і пачалі маштабныя рэпрэсіі супраць усіх нязгодных, затым – пасадзілі самалёт RyanAir, зрабілі краіну саўдзельніцай Расеі ў поўнамаштабнай вайне супраць Украіны, пачалі атакаваць суседнія краіны незаконнымі мігрантамі і зондамі з кантрафактнымі цыгарэтамі... Калі здавалася, што горш ужо няма куды, здаралася новае нешта. Нямала беларусаў за гэты час з'ехала з краіны, але многія засталіся. «Белсат» распытаў іх пра тое, што змянілася на радзіме за апошнія шэсць гадоў.