Shuflyadka

Анкалогія ў лічбах: што адбываецца ў Беларусі, свеце і суседніх краінах

РНПЦ анкалогіі і медычнай радыялогіі. Фота: omr.by
РНПЦ анкалогіі і медычнай радыялогіі. Фота: omr.by

Кожны пяты чалавек цягам жыцця сутыкнецца з ракам, а да сярэдзіны стагоддзя колькасць новых выпадкаў вырасце амаль на 70 %. Сусветная арганізацыя здароўя сумесна з Міжнародным агенцтвам вывучэння раку (IARC) апублікавала новую глабальную справаздачу, заснаваную на ацэнках GLOBOCAN – найбуйнейшай міжнароднай базы звестак пра анкалагічныя захворванні, якая дазваляе параўноўваць сітуацыю ў 186 краінах паводле адзінай методыкі. Мы вывучылі, якія віды раку сёння сустракаюцца найчасцей, чым Беларусь адрозніваецца ад суседніх краінаў і што вядома з афіцыйнай статыстыкі.