Яшчэ Гіпакрат у сваім трактаце «Пра паветра, ваду і мясцовасці» каля 400 года да н.э. адзначаў, што хваробы ідуць за сезоннымі цыкламі і залежаць ад такіх фактараў навакольнага асяроддзя, як кірунак ветру. 75 % пацыентаў з хранічным болем паведамляюць, што боль узмацняецца пры нізкім атмасферным ціску, высокай вільготнасці і паніжэнні тэмпературы. А вось многія навуковыя даследаванні паказваюць супярэчлівыя вынікі. Дык ці існуе метэазалежнасць у рэальнасці ? «Белсат» пакапаўся ў даследаваннях, каб разабрацца ў гэтым (няпростым) пытанні.
Shuflyadka
Ці сапраўды ад магнітных бураў баліць галава, а ад вільгаці – калені? Што кажуць навукоўцы наконт метэазалежнасці