Kamentar

Святлана Ціханоўская: «Не стаўце нас з расейцамі у адзін шэраг»

Святлана Ціханоўская падчас інтэрв’ю на тэлеканале TVP World
Святлана Ціханоўская падчас інтэрв’ю на тэлеканале TVP World. Кадр: TVP WORLD / YouTube

З часу масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мінула шэсць гадоў. Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская падчас праграмы On the Record на тэлеканале TVP World заявіла, што параза Уладзіміра Пуціна ў вайне супраць Украіны – неабходная ўмова для вызвалення Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі.