Толькі ўявіце, што вы аднойчы заснулі, а прачнуліся праз некалькі гадоў. Вы выходзіце на вуліцу, а свет вакол даволі моцна змяніўся – з’явіўся штучны інтэлект, змяніліся людзі, вулічная мода, архітэктура навокал… Нешта падобнае адчулі шматлікія палітзняволеныя ў Беларусі, калі выйшлі на волю праз гады без аніякай сувязі са знешнім светам – ні сустрэч, ні лістоў ад сяброў і сваякоў, ні навінаў незалежных медыяў. Толькі з тым адрозненнем, што яны не шчасліва спалі гэтыя гады, а праходзілі шмат колаў пекла ў калоніях за тое, што выказалі сваё ўласнае меркаванне супраць дзяржавы.
Gistoryi
«Калі садзіўся, не было нейрасетак, беспілотных таксі і робатаў-прыбіральнікаў». Якія змены здзівілі палітвязняў пасля гадоў у няволі