Трансплантацыя органаў у Беларусі – дзяржаўная манаполія і непразрысты бізнес, кліентамі якога становяцца замежнікі. Улады хваляцца даходамі з «медычнага экспарту» ў транспланталогіі так, што гэта пачынае выклікаць пытанні. Станіслаў Салавей засцерагае: без грамадскага кантролю не будзе даверу, а без даверу будзе дэфіцыт органаў.