Kamentar

Як беларуская дзяржава вырашыла залатаць бюджэтную дзіру за кошт дзяцей Чарнобылю

Дзіцячы лагер «Рамантыка Люкс»
Дзіцячы лагер «Рамантыка Люкс», выключаны з пераліку забруджаных Чарнобылем тэрыторыяў, сустракае дзяцей. Гомельскі раён, Беларусь. 23 чэрвеня 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Romantika___lux / Instagram

177 населеных пунктаў Беларусі, у якіх жыве звыш паўмільёна чалавек, вырашылі выключыць з зоны радыеактыўнага забруджвання. Навуковец Сяргей Бесараб растлумачыў «Белсату», чаму гэтыя землі не могуць лічыцца чыстымі, і абурыўся эканоміяй дзяржавы на здароўі людзей.