Прыкметаў таго, што на фармацэўтычны завод старэйшага сына Ірыны Абельскай вылучаць ільготны дзяржкрэдыт ці ўкладзецца які-небудзь «кашалёк», пакуль няма, кажа журналістка «Бюро Медыя» Ксенія Вязнікоўцава. Затое ў новага прадпрыемства ёсць усе перадумовы, каб праз некалькі гадоў зарабляць добрыя грошы. У эфіры «Белсату» госця студыі назвала фактары, якія на гэта працуюць, – ад ільгот «Вялікага каменя» да лобі ўплывовай маці.
Kamentar
«Можна зарабляць, калі ёсць дзяржзаказ»: што дапаможа вочным кроплям Абельскага заваяваць рынак