Naviny

Сын Ірыны Абельскай пабудуе фармацэўтычны завод за 10 мільёнаў долараў

Дзмітрый Абельскі
Дзмітрый Абельскі выступае на прэс-канферэнцыі «Пра сучасны стан айчыннай афтальмалогіі: інавацыі ў дыягностыцы і лячэнні захворванняў вачэй у дзяцей і дарослых». Фота: Міністэрства аховы здароўя Беларусі

Сын кіраўніцы Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ірыны Абельскай Дзмітрый Абельскі стаў адным з уладальнікаў новай фармацэўтычнай кампаніі «ФармаСайнс», якая плануе пабудаваць у Беларусі завод вытворчасці кропляў для вачэй коштам каля 10 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамляе «Бюро».