Кітайская карпарацыя CAMCE, з якой Беларусь сем гадоў таму скасавала кантракт на будаўніцтва праблемнага заводу беленай цэлюлозы ў Светлагорску, можа атрымаць новы буйны праект. Гэтым разам кампанія прэтэндуе на ўдзел у будаванні комплексу тэрмічнай перапрацоўкі камунальных адкідаў.