Урад Латвіі пакуль адмовіўся канчаткова закрываць пункт пропуску «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю, хоць напярэдадні з такой ініцыятывай выступіла Міністэрства ўнутраных справаў. Замест гэтага ўлады пастанавілі ўзмацніць ахову ўсходняй мяжы: у жніўні падчас запланаваных вучэнняў у памежным рэгіёне размесцяць дадатковыя падраздзяленні Нацыянальных узброеных сілаў і саюзнікаў з NATO, піша DELFI.