Vajna

ЗСУ пашыраюць удары па расейскай лагістыцы: атакаваны склад «Ленты»

Гіпермаркет «Лента» ў Курску
Гіпермаркет «Лента» ў Курску, Расея. 30 кастрычніка 2021 года. Фота: Igor Golovniov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Украіна працягвае пашыраць спіс лагістычных цэляў на тэрыторыі Расеі. Пасля серыі ўдараў па складах Wildberries пад атаку ўпершыню трапіў размеркавальны цэнтр адной з найбуйнейшых расейскіх прадуктовых сетак. Эксперты мяркуюць, што такія ўдары могуць прымусіць рэтэйлераў перабудоўваць лагістыку і павялічыць кошт тавараў.