Каардынацыйная рада 31 ліпеня ўхваліла рэзалюцыю «Аб Круглым стале па пераадоленні палітычнага крызісу і ўмацаванні незалежнасці РБ», у якой падтрымліваюць ідэю сустрэчы структураў дэмакратычных сілаў з фактычнымі ўладамі Беларусі. У чым сэнс ад такой рэзалюцыі, калі другі бок не хоча перамоваў, у «Студыі» на «Белсаце» растлумачыў спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.