Пакуль Беларусь падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны і працягвае гібрыдныя дзеянні супраць суседніх краінаў, падставаў для змены санкцыйнай палітыкі няма. Пра гэта міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў у інтэрв'ю нашым калегам з «Вот Так». Паводле Будрыса, Вільня не бачыць прычынаў змяняць цяперашні падыход да Менску, працягвае каардынаваць дзеянні з саюзнікамі і адначасова рыхтуецца да магчымага ўзмацнення пагрозаў з боку Расеі.
Kamentar
Будрыс: Пакуль Беларусь дапамагае Расеі, падставаў для скасавання санкцыяў няма