Analityka

Прахадныя балы на платнае – 2026: рэкорды побач з абвалам у флагманскіх ВНУ

Абітурыенты падаюць дакументы ў ВНУ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: молодежь.бел
Абітурыенты падаюць дакументы ў ВНУ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: молодежь.бел

Аналіз, які зрабіў «Белсат», паказвае: нягледзячы на агульны рост конкурсу на платнае, які агучыла Міністэрства адукацыі, прахадныя балы на большасці спецыяльнасцяў у флагманскіх універсітэтах сёлета аказаліся ніжэйшымі, чым летась, часам на 90–120 балаў. Рэзка вырасла толькі частка кірункаў, звязаных у першую чаргу з міжнароднай эканомікай і кітайскай мовай.