Gistoryi

«Мне патрэбна некалькі аперацыяў». Бубнач пратэстаў Аляксей Санчук – пра страчанае ў калоніі здароўе, першы дзень народзінаў на волі і сям’ю

Аляксей Санчук з сям'ёй. Фота: асабісты архіў героя
Аляксей Санчук з сям'ёй. Фота: асабісты архіў героя

Музыка Аляксей Санчук быў затрыманы падчас рэпетыцыі ў 2020 годзе ў Менску і асуджаны на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень адбыў увесь тэрмін і выйшаў на волю ў ліпені 2026 года. 3 жніўня сталася вядома, што ён тэрмінова пакінуў Беларусь і цяпер разам з жонкай і дачкой знаходзіцца ў Грузіі. У інтэрв’ю «Белсату» музыка расказаў пра збіццё пасля затрымання, дзевяць месяцаў у ШІЗА і ПКТ, пра тое, што зрабіў у першы дзень на волі і калі зноў сеў за барабаны.