Іспанія пачала ўсталёўваць 500-метровы плывучы бар'ер каля ўзбярэжжа Сэўты пасля найбуйнейшага за апошнія гады прарыву мігрантаў з Марока. Канструкцыя са злучаных паміж сабой буёў зʼявіцца ўздоўж хвалярэзу Тарахаль – аднаго з асноўных маршрутаў нелегальнага пранікнення ў іспанскі эксклаў па моры. Барʼер павінен перашкодзіць людзям даплываць да берагу, але не абмяжуе руху катэраў памежнай службы, паведамляе Associated Press.