Галоўнай асабістай перамогай да прыходу ў палітыку Святлана Ціханоўская лічыць дзесяць гадоў, укладзеных у рэабілітацыю сына: Карней, які нарадзіўся без слыху і пачуў першыя гукі толькі ў 2,5 года, здолеў пайсці ў звычайную школу, а цяпер «без прыпынку гаворыць». У «Раніцы з «Белсатам» лідарка дэмакратычных сілаў шчыра адказала на асабістыя пытанні: пра ўльтыматум у ЦВК «альбо выязджаеш, альбо ў турму», пра тое, як Сяргей пасля вызвалення даваў рады з дзецьмі, і чым яна ахвяруе дзеля палітыкі.
Kamentar
Нянечка, крамы і хатнія заданні праз тэлефон: Ціханоўская адказала на асабістыя пытанні ў «Раніцы з «Белсатам»